Ваш гид в законодательстве Республики Беларусь


Печать

Постановление МК РБ 20 13.03.2013 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 6

ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА КУЛЬТУРЫ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ сакавіка 2013 г. № 20 Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 6

На падставе пункта 9 Палажэння аб Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 кастрычніка 2001 г. № 1558 «Вопросы Министерства культуры Республики Беларусь», Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

1. Унесці ў пастанову Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 12 студзеня 2007 г. № 6 «Аб Міжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007 г., № 84, 8/16077) наступныя змяненні і дапаўненні:

абзац другі пункта 2 выкласці ў наступнай рэдакцыі:

«прыкладзеную Інструкцыю аб парадку правядзення Міжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў;»;

Палажэнне аб Міжнародным фестывалi Праваслаўных Песнапенняў, зацверджанае гэтай пастановай, выкласці ў новай рэдакцыі (дадаецца).

2. Дадзеная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2014 г.

Міністр Б.У.Святлоў

УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік Міністра фінансаў Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Рэспублікі Беларусь

У.В.Амарын С.А.Маскевіч 05.04.2013.02.2013 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік Міністра Упаўнаважаны па справах інфармацыі Рэспублікі Беларусь рэлiгiй i нацыянальнасцей

Л.С.Ананіч Л.П.Гуляка 20.02.2013.10.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Першы намеснік старшыні Патрыяршы Экзарх усяе Беларусi Брэсцкага абласнога выканаўчага

Фiларэт камітэта 04.10.2012 М.І.Юхімук.10.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Віцебскага Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта абласнога выканаўчага камітэта

А.М.Косінец У.А.Дворнік 04.10.2012.10.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Першы намеснік старшыні Першы намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага Магілёўскага абласнога камітэта выканаўчага камітэта

І.А.Жук У.В.Краўцоў 11.10.2012.10.2012 УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА Старшыня Мінскага абласнога Старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта выканаўчага камітэта

Б.В.Батура М.А.Ладуцька 09.10.2012.10.2012 УЗГОДНЕНА Старшыня МГА «Таварыства падтрымкi хрысцiянскай культуры «Добротолюбие»

Л.А.Густова-Рунцо 04.10.2012 ЗАЦВЕРДЖАНА

Пастанова

Мiнiстэрства культуры

Рэспублiкi Беларусь.01.2007 № 6

(у рэдакцыі пастановы

Міністэрства культуры

Рэспублікі Беларусь.03.2013 № 20)

ІНСТРУКЦЫЯ аб парадку правядзення Міжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў



1. Дадзеная Інструкцыя вызначае парадак арганiзацыi i правядзення Міжнароднага фестывалю Праваслаўных Песнапенняў (далей – фестываль).

2. Фестываль праводзіцца Мiнiстэрствам культуры Рэспублiкi Беларусь (далей – Міністэрства культуры), Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Мiнiстэрствам iнфармацыi Рэспублiкi Беларусь, Упаўнаважаным па справах рэлiгiй i нацыянальнасцей, Мiнскiм гарадскiм выканаўчым камiтэтам, Беларускiм Экзархатам, мiжнародным грамадскім аб’яднаннем «Таварыства падтрымкi хрысцiянскай культуры «Добротолюбие» (далей – арганiзатары фестывалю).

3. Фестываль праводзiцца ў мэтах духоўнага асветнiцтва, папулярызацыi духоўнай спадчыны i сучаснай творчасцi ў галiне праваслаўнай культуры, развiцця i ўмацавання мiжнародных культурных сувязей на падставе фундаментальных духоўных каштоўнасцей, арганiзацыi культурнага адпачынку (вольнага часу) насельнiцтва, павышэння мастацкага ўзроўню i выканальнiцкага майстэрства свецкіх, царкоўных і прыходскiх хароў (вакальных ансамбляў), распаўсюджвання новых формаў творчай дзейнасцi калектываў мастацкай творчасцi.

4. Фестываль мае статус міжнароднага.

5. Перыядычнасць правядзення фестывалю – адзiн раз у два гады. Канкрэтны тэрмiн яго правядзення вызначаецца Міністэрствам культуры па ўзгадненні з іншымі арганiзатарамi фестывалю.

6. Месцам правядзення фестывалю з’яўляюцца ўстановы культуры, праваслаўныя храмы, сцэнiчныя пляцоўкi г. Мінска.

7. Для забеспячэння падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ствараецца арганiзацыйны камiтэт фестывалю (далей – аргкамiтэт), у склад якога ўваходзяць прадстаўнiкi дзяржаўных органаў (па ўзгадненнi з iх кiраўнiкамi), грамадскiх аб’яднанняў i iншых зацiкаўленых арганiзацый.

Склад аргкамітэта зацвярджаецца Міністэрствам культуры з улікам прапаноў іншых арганізатараў фестывалю.

8. Аргкамiтэт:

8.1. ажыццяўляе кiраўнiцтва падрыхтоўкай i правядзеннем фестывалю, пры неабходнасцi стварае дырэкцыю фестывалю;

8.2. уносiць на разгляд Міністэрства культуры прапановы па каштарысе выдаткаў на арганiзацыю i правядзенне фестывалю, колькасцi запрашальных бiлетаў на наведванне праграм фестывалю, аб вiдах заахвочвання ўдзельнiкаў фестывальных мерапрыемстваў;

8.3. разглядае i зацвярджае:

спiс удзельнiкаў фестывалю;

праграму правядзення фестывалю;

фестывальную сiмволiку, узоры ўзнагарод, iншую атрыбутыку;

план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i правядзенні фестывалю;

склад журы, якi фарміруецца з ліку відных дзеячаў у галіне культуры і мастацтва;

8.4. ажыццяўляе ўзаемадзеянне з зацiкаўленымi суб’ектамi культурнай дзейнасцi, iншымi арганiзацыямi па пытаннях падрыхтоўкi, правядзення фестывалю i яго асвятлення ў сродках масавай iнфармацыi;

8.5. вызначае вiды i формы iнфармацыйна-рэкламнай падтрымкi фестывалю;

8.6. вырашае iншыя пытаннi, якiя ўзнiкаюць у час падрыхтоўкi i правядзення фестывалю.

9. Праграма фестывалю можа прадугледжваць канцэртныя праграмы калектываў мастацкай творчасцi, вечарыны духоўнай паэзii i аўтарскай песнi, выставы мастацкай творчасцi, канферэнцыю, майстар-класы, закрыты конкурс свецкіх, царкоўных і прыходскiх хароў (вакальных ансамбляў) (далей – конкурс), тэатралiзаваныя дзеяннi, iншыя мерапрыемствы, якiя не супярэчаць мэтам фестывалю.

10. У фестывалi прымаюць удзел творчыя дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь i творчыя дэлегацыi не менш чым з 5 замежных краiн.

У склад творчых дэлегацый уваходзяць іх кiраўнiкi, свецкiя, царкоўныя i прыходскiя хары (вакальныя ансамблі) (далей – калектывы мастацкай творчасці) i iх кiраўнiкi, суправаджаючыя асобы. У склад творчых дэлегацый могуць уваходзiць навукоўцы, дзеячы культуры i мастацтва, спецыялiсты раённых, гарадскiх, абласных метадычных цэнтраў народнай творчасцi (культурна-асветнiцкай работы) i дзяржаўнай установы адукацыi «Iнстытут культуры Беларусi».

Колькасны склад хора не павiнен перавышаць 30 чалавек, вакальнага ансамбля – 16 чалавек. Колькасць асоб, якiя суправаджаюць творчую дэлегацыю, у тым лiку з вадзiцелямi транспартных сродкаў, не павiнна перавышаць 5 чалавек.

11. Для ўдзелу ў фестывалi да 1 лютага года правядзення фестывалю творчыя дэлегацыi накіроўваюць заяўкі на ўдзел у фестывалі на адрас мiжнароднага грамадскага аб’яднання «Таварыства падтрымкi хрысцiянскай культуры «Добротолюбие».

12. Заяўка на ўдзел у фестывалі змяшчае:

прозвiшча і ўласнае iмя каардынатара, яго кантактны нумар тэлефона і адрас электроннай пошты;

колькасны склад і поўны спiс удзельнiкаў творчай дэлегацыi (указваюцца прозвiшча, уласнае iмя, iмя па бацьку (пры яго наяўнасці) кiраўнiка творчай дэлегацыi, кiраўнiка калектыву мастацкай творчасцi, удзельнiкаў калектыву мастацкай творчасцi, суправаджаючых асоб, іншых удзельнікаў творчай дэлегацыі);

поўную назву калектыву мастацкай творчасці;

iнфармацыю аб творчай дзейнасці калектыву мастацкай творчасцi i яго кiраўнiка (дырыжора);

не менш за два фотаздымкі калектыву мастацкай творчасцi ў сцэнічных касцюмах;

поўны спiс твораў канцэртнай праграмы калектыву мастацкай творчасці (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання).

13. Згода на ўдзел у фестывалi пацвярджаецца афiцыйным запрашэннем аргкамiтэта да ўдзелу творчай дэлегацыі ў фестывалі.

14. Удзельнiкi творчых дэлегацый прымаюць удзел ва ўсiх мерапрыемствах фестывалю.

15. Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылаюцца творчымі дэлегацыямі адначасова з заяўкамі на ўдзел у фестывалі.

Заяўка на ўдзел у конкурсе змяшчае:

поўны спiс твораў конкурснай праграмы (з указаннем поўнай назвы кожнага твора, яго аўтараў і часу гучання);

копii партытур выконваемых конкурсных твораў;

аўдыязапісы і вiдэазапiсы выконваемых конкурсных твораў на лiчбавых носьбiтах.

16. Конкурс праводзіцца па намінацыях:

дзiцячыя хары (вакальныя ансамблі) царкоўных і прыходскіх школ;

дзiцячыя хары (вакальныя ансамблі) устаноў адукацыі;

аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасцi, якiя захоўваюць традыцыi старадаўнiх праваслаўных спеваў;

дарослыя царкоўна-прыходскiя хары (вакальныя ансамблі);

дарослыя хары (вакальныя ансамблі) устаноў адукацыі;

дарослыя свецкiя аматарскiя хары (вакальныя ансамблі);

прафесiйныя хары (вакальныя ансамблі).

Час конкурснага выступлення калектыву мастацкай творчасцi – да 20 хвiлiн.

17. Конкурснае выступленне ацэньвае журы, склад якога зацвярджаецца аргкамітэтам.

18. Крытэрыем ацэнкi конкурснай праграмы ў спалучэннi з агульнамузыкальнымi патрабаваннямi з’яўляецца ўзровень валодання царкоўна-богаслужбовым стылем спеваў.

19. Вынікі конкурсу аб’яўляюцца ў апошні дзень правядзення фестывалю ва ўрачыстых абставінах падчас узнагароджвання ўдзельнікаў фестывалю.

20. Пры правядзеннi конкурсу яго пераможцы ўзнагароджваюцца дыпломамi лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па кожнай намiнацыi i каштоўнымi прызамi за перамогу ў конкурсе.

Кошт аднаго каштоўнага прыза не павiнен перавышаць для лаўрэатаў:

першай ступенi – 50 базавых велiчынь;

другой ступені – 40 базавых велiчынь;

трэцяй ступені – 30 базавых велiчынь.

21. Размеркаванне дыпломаў лаўрэатаў конкурсу першай, другой i трэцяй ступенi па намiнацыях i каштоўных прызоў за перамогу ў конкурсе пацвярджаецца пратаколам пасяджэння аргкамiтэта i журы фестывалю.

22. Фiнансаванне падрыхтоўкi i правядзення фестывалю ажыццяўляецца за кошт сродкаў рэспублiканскага i мясцовых бюджэтаў у межах сродкаў, прадугледжаных дзяржаўным органам на правядзенне цэнтралiзаваных мерапрыемстваў, а таксама iншых крынiц, не забароненых заканадаўствам.

Другие НПА

Постановление Минздрав РБ №41 от 23.05.2013 О внесении дополнения в постановление Министерства здравоохранения Республики Беларусь от 27 февраля 2008 г. № 45 Решение Минский горисполком №1307 от 18.05.2013 О внесении изменения в решение Минского городского исполнительного комитета от 10 ноября 2011 г. № 3316 Решение Барановичский райсовет №149 от 25.03.2013 О внесении изменений и дополнений в решение Барановичского районного Совета депутатов от 26 декабря 2012 г. № 138 Решение Хойникский райсовет №129 от 06.05.2013 О наградах и поощрениях Хойникского районного Совета депутатов Решение Гродненский райсовет №224 от 12.04.2013 О внесении изменений и дополнений в решение Гродненского районного Совета депутатов от 28 декабря 2012 г. № 203 Решение Свислочский райсовет №130 от 16.04.2013 О внесении изменений и дополнений в решение Свислочского районного Совета депутатов от 28 декабря 2012 г. № 114 Решение Ошмянский райсовет №137 от 26.04.2013 О внесении изменений и дополнений в решение Ошмянского районного Совета депутатов от 28 декабря 2012 г. № 122 Решение Ивьевский райсовет №117 от 22.04.2013 Об исполнении районного бюджета за 2012 год Решение Щучинский райсовет №136 от 30.04.2013 Об исполнении районного бюджета за 2012 год Решение Минский райсовет №311 от 16.04.2013 О внесении изменений и дополнения в решение Минского районного Совета депутатов от 21 декабря 2012 г. № 288